www.otryv.by – городское ориентирование в Беларуси
Места сустракае у адведках,
Места мае што прапанаваць –
Паказаць мясцовыя сакрэты,
Успамінаў торбу назьбіраць...

 
Андрэй «czyk» Кузнечык, об игре ОТрыв #2o.II
 Вход на сайт: [забыли пароль?]
 Логин:  
 Пароль:   
 Регистрация новой команды...
www.otryv.by инфоправилача.вокалендарьучастникирейтингиархив игрфорум
 организаторыфоторассказыгородассылки
Рассказы – Игровой сезон 2oo6 года
ОТрыв-15: День Города ОТрыв-15: День Города
 o9/o9-2oo6 — Минск
#210 czyk [вело] 14 сентября 2oo6 г. в 23:o6
Адрыў урыўкамі

Гэта я. Кружляю каля прахадной МТЗ з выразам тыповага шпега. Азіраюся па баках, нечага выглядаю, нешта вышукваю. Фантану няма. Балазе, бульвар недаўгі – саскокваю пад зямлю і груба парушаючы правілы еду па пераходзе. У Менску я ведаю два пераходы з выездам – адзін пад чыгункай з Надзеждзінскай на Валадзько, а другі тут. Па першым даводзілася катацца даволі часта – людзей там мала, па другім ехаў упершыню.

Трактарабудаўнікоў на бульвары ня надта каб – відаць, рабацягі адсыпаюцца пасьля працоўнага тыдня перад вячэрняй папойкай. Мой сябар, які жыве паблізу, клянецца, што гэта самы булдосны раён у Менску. Кажа, тут нават уводзілі лякальную забарону на продаж сьпіртнога ў Новы Год.

Фантан аказаўся ў самым канцы бульвара. Адкуль ён узяўся я ня ведаю, але раней яго тут не было. Трэба і ля нашай забягалаўкі такі паставіць.

А вось я знайшоў свабодную лаўку. Сяджу чытаю зялёны аркушык. Дваццаць хвілін ужо чытаю. Намаляваў сабе Менск, расставіў кропачкі. Праўда, я падобны да тэрарыста?

Ехалі мядзьведзі на веласіпедзе. Гэта казка. У рэальнасьці да мядзьведзяў даводзіцца ехаць самому. І табе яшчэ пасярод дарогі пакладуць якія-небудзь трубы камунікацый.

Цікава, хто першы надрукаваў люк? Ну быў жа ж нехта?

Трэба ўважліва чытаць заданьні. Тады ня будзеш зьдзіўляцца, чаму на алеі з Даўгабродзкай у Карчы няма ніводнай кветкі. Толькі дзеткі. І ўсім цікава, што гэта за дзядзька ў касцы. А вось табе і дождж.

З-пад галінкі пад ялінкай ня бачна, як называецца кампазыцыя. Ай, прыйдзе зіма не прамокнеш. Вада з шлема капае на пратакол. Вішчаць тармазы. Ну, спужаліся, затое ж не задавіў.

У пераходзе на Ванеева адрыўшчыкі заблыталіся ў выхадах.

У аднаго з раварыстаў каля «Оптыкі» вывалілася пэдаль. Мой ровар да гэтага не дадумаўся. Малады яшчэ. А Мотавела гайкамі для пэдаляў не гандлюе, аказваецца. Ці то ровары ў іх цэльналітыя, ці то аднаразовыя. Здаецца, я ведаю адказ...

Адна з маіх любімых фунцый Адрыва – торканьне носам. Вось як з гэтай штуковінай на Пуліхава. Быў жа, здаецца, сто разоў...

Так хацелася пазваніць хаця б на склад і спытаца: «А чаго гэта вы такія крутыя, што у вас званкі». За спрос ня б’юць жа ў нос? Ці ўсё-такі б’юць?

Пакуль я займаўся японскім чыстапісаньнем, куча сьвяточна апранутага народу чытала мне мантру: «Родзіна мая Беларусія». Яшчэ чалавек сто ўзьдзейнічалі гіпнозам. Толькі дзякуючы гэтым добрым людзям я не загаварыў па-японску і не скасавурыўся.

Шыльда адпавядае вуліцы – пагрозьліва, высока. Толькі замест штрафу трэба было пісаць калібр. «За праезд па газону агонь бранябойнымі. Саманаводнымі». Цудам ацалеў :)

Майкова. Я б тут жыў. Цікава, колькі каштуе хатка?

Праз дождж на Брылеўскай шыльда з Калюмбам выглядае зьдзекам. Зрэшты, яму таксама было мокра. Але ён быў адзін. А тут канкурэнты бядуюць, што «прапалілі» кропку.

Паехаў на Трубны. Хоць плян быў іншы – на Маякоўскага. З-за дажджу і расстройства. Што ўсё пайшло ня так, зразумеў толькі падлічыўшы ліхтары. А тым часам галоўнае «ня так» чакала наперадзе...

Улез у нерат – ні ў зад ні ў перад. Пад нагамі зямлі няма. Ніводнай купінкі ступіць. А гэтак ня хочацца правальвацца ў твань. За дажджом ня ўбачыў павароткі ў бок насыпу дарогі. Што наперадзе? Агромністая лужына. Трэба разварочвацца. Разварочвацца ў балоце. Як? Ну, ну, яшчэ, ну, гэх. Кола прасьлізнула. Ровар спыніўся. Я завіс і ў апошні момант раўнавагі нібыта падскочыў разам зь ім на цалю наперад. Пракрут. Пракрут. З хуткасьцю смаўжа сунуся да прывіднага асфальту. Здалося, што там, на чорнай палосцы канец гульні, фанфары і сухі клімат, Зум разьлівае шампанскае па кілішках і частуе цукеркамі.

Начорта было везьці «Белку» на Байканур, калі перад «Транзыстарам» такое поле?

І куды, цікава, прыходзяць колішнія пірагоўцы на вечар сустрэчы выпускнікоў?

Насьценныя запісы – файная ідэя. Вось бы на кожным доме, дзе я жыў у Менску, папакідаць такія...

Партызанскімі сьцежкамі да Партызанскай вуліцы. Новае поле – новая твань. Партызанская – вуліца мілая і кароткая. Туды б яшчэ галубятню...

Да рэспубліканскага спартовага клюбу разам са мной пад’яжджае вясельле. Гэта што за новая катэгорыя? Га?

Не знайшоў вуліцы Заводзкай, затое знайшоў галубятню. Нарэшце. Цікава, а пладзяцца галубы ў гэтым буданчыку, ці на суседніх гаўбцах?

Дом 1900 году стаіць ці не на лініі зносу мэтро... Ну, у Менску й не такое на сьметнік вывозяць...

Пасьля кожнага Адрыву Менск зьмяняецца. Але і аддае часьцінку сябе на памяць. Бо толькі людзі зь менскай памяцьцю могуць называцца менчукамі.

 
Другие рассказы
#301 zveritas пеш читать...
#307 j-kott Жуки пеш читать...
#302 Андрей Жемков Скиф пеш читать (...)
Страница соревнований...
 
       Рассказы
Игровой сезон 2o1o года...
Игровой сезон 2oo9 года...
Игровой сезон 2oo8 года...
Игровой сезон 2oo7 года...
Игровой сезон 2oo6 года
o9/o9
ОТрыв-15: День Города
Минск (закрытие сезона)
14/o7
ОТрыв-14
Минск
o7/o5
ОТрыв-12
Минск (открытие сезона)
19/o2
ОТрыв-11
Минск (транспортная игра)
Игровой сезон 2oo5 года...
Игровой сезон 2oo4 года...
 
www.rider.by – палатки и туристическое оборудование «Campus»
      (c) 2oo4-2o1o www.otryv.by
Обработка страницы: 0.317 сек.
Дизайн сайта (c) 2oo5 alex_zoom
Фото на фоне (с) 2оо8 usmeshka
Обмен ссылками