У люстэрку задняга агляду, Кідаючы цень мой пад адхон, Сонца аднаколым акрабатам Радасна выходзіць на абгон.
Вуліцы дарожкаю параднай Коцяцца імкліва ў далячынь. Сьвішча, скача, дрыгае нагамі – Вецер на багажнік ускачыў.
Места сустракае у адведках, Места мае што прапанаваць – Паказаць мясцовыя сакрэты, Успамінаў торбу назьбіраць,
Расьсьцяліць цікавыя сьцяжыны, Падказаць, дзе пакручасьцей шлях. Менск праспэктны – гэта Менск фальшывы, Менск сапраўдны ходзіць па дварах,
Па завулках пыльных і па сьцежках, Да якіх ня дойдуць касары Там, дзе нараджаецца усьмешка, Там, дзе набываюцца сябры.
І хоць не зачыненыя дзьверы, Мала хто цікаўна зазірне, Бо з кар’еру ўласнае кар’еры Не разгледзець знакаў на сьцяне,
Што вядуць да новых даляглядаў, Дзе жывуць таемнаменчукі. ...У люстэрку задняга агляду Месяц паваротнік уключыў.
|